Андрэй Бандарэнка прызнаў сваю віну ва ўчыненні хуліганскіх дзеянняў (абноўлена)


У судзе Кастрычніцкага раёну распачаўся суд на Андрэем Бандарэнкам, знакамітым сваёй абаронай асуджаных.
Кіраўніка «Платформы» затрымалі 1 красавіка. Яго
абвінавачваюць у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве. Праваабаронцы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальную справу вядзе суддзя Ала Абакунчык, якая выносіла прысуд па справе «Экамэдсэрвісу». Абараняе праваабаронцу адвакат Дар’я Ліпкіна. Раней яна вяла справы актывіста Мікіты Ліхавіда ды былога генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.

На працэсе пачалося судовае следства. Бандарэнка прызнаў віну, але не прызнаў кваліфікацыю сваіх дзеянняў.

Пад следства Андрэй Бандарэнка трапіў за тры эпізоды: два звязаныя са збіццём жанчын у нецвярозым выглядзе, яшчэ ў адным фігуруе выпадковая бойка з мінаком, якую той сам справакаваў. Невядомы падышоў да праваабаронцы і абразіў яго. Паплечнікі Бандарэнкі не сумняюцца, што гэтыя гісторыі падобныя да спланаваных правакацыяў.

Як паведаміла праваабаронца Алена Красоўская-Каспяровіч, умовы ўтрымання Бандарэнкі пад вартай адносна нядрэнныя. «Ён знаходзіцца ў двухмеснай камеры, – растлумачыла яна, – ягоны 48-гадовы сусед ужо асуджаны па эканамічным злачынстве. Гэта значыць, што ён не крымінальнік са стажам, а інтэлігентны чалавек, які ўсё жыццё займаўся бізнесам. У кожным сваім лісце Андрэй піша пра тое, што стаўленне да яго ў ізалятары карэктнае – як з боку персаналу, так і асуджаных, якія працуюць у СІЗА. Гэта значыць ніякіх прэтэнзій да ўмоў утрымання ў Бандарэнкі няма».

Гісторыя Андэря Бандарэнкі

Пераслед актывіста пачаўся ў годзе пасля ягоных спробаў балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Былы палітвязень адбыў каля 2 гадоў за кратамі паводле сфабрыкаванага абвінавачання ў эканамічных злачынствах.

Андрэй Бандарэнка з’яўляўся лідарам праваабарончай арганізацыі «Платформа інавэйшн», якая выкрывала шматлікія факты ціску, збіцця і катаванняў у калоніях, займалася абаронай правоў вязняў, дапамагала былым асуджаным.

У 2013 годзе быў абраны «Праваабаронцам году».

Праваабарончую дзейнасць Бандарэнкі пільна адсочвалі спецслужбы. Ён неаднаразова быў пакараны адміністрацыйнымі штрафамі.

Фота belsat.eu
ДР, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары