Расея вырашыла адмовіцца ад еўрапейскай садавіны


Кіраўнік «Расспажыўнагляду» Генадзь Анішчанка рапартуе: «у апошні час узрасла колькасць паставак садавіны з небяспечнымі каранціннымі шкоднікамі».

«Існуе верагоднасць увядзення абмежаванняў на ўвоз еўрапейскай садавіны. Захады па абмежаванню могуць быць ужытыя як у дачыненні да паставак з ЕЗ увогуле, так і адносна асобных краін», – цытуе Анішчанку «Lenta.ru».

28 ліпеня «Расспажыўнагляд» прыпыніў увоз украінскай садавіны, гародніны, рыбных кансерваў.

Чытай таксама: «Хахлы ваююць лепш …Гэта не Чачня, гэта паўнавартасная армія. Два тыдні дзяўбем і ніфіга».

Сёлета Расея абмежавала ўвоз украінскага малака і малочнай прадукцыі. Па версіі расейскіх чыноўнікаў у прадукцыі ўкраінскай вытворчасці былі выяўленыя антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы. Акрамя гэтага ў РФ дзейнічаюць забароны на імпарт з Украіны бульбы, свініны, кандытарскай прадукцыі кампаніі Roshen (уладальнікам якой з’яўляецца прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка).

У хуткім часе Расея плануе прыпыніць увоз ручной паклажы, багажу і паштовых скрыняў з Украіны.

Чытай таксама: Масква прайграла ў справе ЮКОСа і вінная $ 50 млрд

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў