«Хахлы лепей ваююць»


«Хахлы ваююць лепш», – пачулі ўкраінцы ў радыёперахопе каля мяжы. «Гэта не Чачня, гэта паўнавартасная армія» – адказаў невядомы суразмоўца з Расеі. – «Два тыдні дзяўбем і ніфіга».

«На самой справе, пры ўсіх недахопах, мы ваюем значна лепш, чым расейцы нават пасля другой чачэнскай» – цытуе размову баевіка і яго расейскага хаўрусніка, украінскі блогер Аляксей Арэстовіч.

«Мы чуем гэта ў радыёперахопах расейскіх вайскоўцаў. Асабліва вылучаюць артылерыю і ваенную выведку, спецназ. Такой якасці працы артылерыі яны ў сябе не змаглі дамагчыся нават па выніках трох войнаў, уключаючы грузінскую», – піша блогер.

Тэрарысты здаюць пазіцыю за пазіцыяй, і як вынік: «расейцы гоняць сюды такую колькасць тэхнікі і жывой сілы, якая часткова складаецца са штатных расейскіх вайскоўцаў і прыкладна напалову з наймітаў, што, па ідэі, яны даўно павінны былі пераламаць сітуацыю. Але пакуль яны толькі атрымліваюць па зубах».

На сённяшні дзень мапа баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны выгрядае наступным чынам. Украінскія вайскоўцы атрэзалі Данецк і Горлаўку ад усходняй часткі зоны, якую кантралявалі прарасейскія баевікі.

7d921775b28615dcc7c0e6d5a761ab99_w1056_h800_q95

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў