Інфляцыя ў Беларусі вышэй ў 12 разоў, чымся ў сярэднім па Еўропе


У краму – як у музей. Натуральна, гэтае сцвержанне перабольшанае, але доля праўды ў ім ёсць. Кошты на прадукты працягваюць расці, і за звыклы харчовы набор даводзіцца плаціць усё больш і больш. Але ўрад гэтага нібы не заўважае ды працягвае будаваць дзіўныя прагнозы. Сёння стала вядома, што на наступны год чыноўнікі запланавалі інфляцыю ў памеры 12,5 %.

Не зусім зразумела, як ставіцца да гэтага прагнозу: аптымістычна ці песемістычна. Напрыклад, на бягучы год урад планаваў павелічэнне цэнаў усяго на 11 адсоткаў, але ў выніку план перавыканае. Эканамічныя ўлады не даюць рады стрымаць рост коштаў.

Інфляцыя ў Беларусі працягвае біць рэкорды. Напрыклад, у ліпені мы прадэманстравалі паказнік, які ў 12 разоў вышэйшы за сярэднееўрапейскі. У Беларусі сярэднія кошты на харчаванне ад пачатку году ўзраслі амаль на 14 %. У той самы час у Расеі – толькі на 8 %, а ў краінах Еўразвязу харчы нават патаннелі на нуль цэлых 4,2 %.

{movie}Інфляцыя ў Беларусі вышэй ў 12 разоў, чымся ў сярэднім па Еўропе|right|17679{/movie}
Інфляцыйная машына ў Беларусі набыла досыць высокія абароты. І спыніць гэты працэс будзе не так проста. Калі сёлетні план па інфляцыі ўжо перавыкананы, то і ў наступным годзе спадзявацца на лепшае не выпадае.

Для запавольвання росту коштаў неабходная кардынальная змена эканамічный палітыкі ўраду. Але наважыцца на яго чыноўнікі пакуль не могуць.

Таму параўнанне паходу ў краму з наведаваннем музею неўзабаве можа перастаць падавацца такім ужо і недарэчным. У выніку росту коштаў, харчовы кошык беларусаў будзе выглядаць усё менш і менш разнайстайным.

Аляксей Мінчонак, belsat.eu

Стужка навінаў