Лукашэнка: ЕЗ і ЗША, можа, скрозь зубы, але пачынаюць размаўляць з намі


Кіраўнік Беларусі вырашыў «разруліць сітуацыю» з напружанымі адносінамі з Захадам «не значыць, што мы спрабуем сядзець на двух крэслах», – заявіў Лукашэнка.

Заявіў кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, паведамляе дзяржагенства БелТА.

«У апошні час мы канстатуем факт, што Еўрапейскі Звяз, ды і ЗША, можа, скрозь зубы, але неяк пачынаюць размаўляць з Беларуссю», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліўшы, што пагаршэнне адносінаў з Еўразвязам не ўваходзіць у яго планы. «У нас хапае гэтай напружанасці, нам трэба разрульваць гэтую сітуацыю, але не на шкоду нашай краіне», – дадаў ён.

Адносна ўсходняга вектару беларускай знешняй палітыкі, у прыватнасці адносін з Расеяй, А.Лукашэнка сказаў: «Наш лёс такі, што мы паміж Захадам і Усходам, і зыходзячы з гэтага мы выбудоўваем нашы адносіны і нашу пазіцыю. Тут нікуды не дзенешся …Але гэта не значыць, што мы спрабуем сядзець на двух крэслах. Гэта непрымальна для нас, гэта не аснова нашай знешнепалітычнай і эканамічнай дактрыны», падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў