Валерыю Навадворскую ўвекавечаць у Адэсе


На першы мемарыял імя Валерыі Навадворскай за некалькі дзён сабралі 50 тысяч грыўняў (каля $ 4300). Ініцыятарамі збору сродкаў для памятнага знаку сталі адэскія праваабаронцы.

Да рэалізацыі праекта далучацца вопытныя архітэктары і скульптары. Аднак пакуль невядома, як будзе выглядаць помнік і дзе яго паставяць.

Валерыю Навадворская – вядомы апазіцыйны палітык, праваабаронца, грамадская дзяячка, якая прайшла доўгія гады савецкіх турмаў і ганенні. Рэзка крытыкавала ўладу Расеі. Валерыя Навадворская памерла на 65-м годдзе жыцця 12 ліпеня ў маскоўскай клініцы ад інфекцыйна-таксічнага шоку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў