Штаб АТА: Тэрарысты з «ЛНР» і «ДНР» абстралялі Горлаўку, каб дыскрэдытаваць вайскоўцаў


Украінскія вайскоўцы падкрэслілі, што сілы антытэрарыстычнай аперацыі не вядуць абстрэлу гарадоў і населеных пунктаў з артылерыі і авіяцыі, каб пазбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
Абстрэл жылых кварталаў Горлаўкі з мінамётаў і сістэмы залпавага агню «Град» вядуць тэрарысты з мэтай дыскрэдытацыі ўкраінскага войска і запалохвання мірнага насельніцтв, паведаміў прэс-цэнтр штабу АТА.
«Крывавая тэрарыстычная акцыя бандфармаванняў «ЛНР» і «ДНР». Тэрарысты імкнуцца дасягнуць дадатковага набору ў шэрагі бандфармаванняў жыхароў Горлаўкі», паведамілі ў прэс-цэнтры.
{movie}Абстрэл Горлаўкі|right|17668{/movie}
У выніку баявых дзеянняў ў Горлаўцы загінулі 13 чалавек, сярод іх – два дзіцяці (1 год і 5 гадоў), падаў дэпартамент аховы здароўя Данецкай аблдзяржадміністрацыі.
У сваю чаргу тэрарысты ў Горлаўцы, дзе камандаванне ўзяў на сябе Ігар Безлер (на мянушку Бес), выставілі ўльтыматум, у выпадку парушэння якога пагражаюць расстраляць закладнікаў і падарваць хімічныя заводы ў рэгіёне.
МЯ, belsat.eu, паводле unian.net, pravda.com.ua
Стужка навінаў