Ненавязлівая беларуская мова сярод хіпстараў на востраве (фотарэпартаж)


На выспе Камсамольскага возера ў Менску прайшоў арт-пікнік «Freaky Summer Party’14», дзе шчодра абсыпаліся рознакаляровымі фарбамі Холі, прывезеных адмыслова з Індыі.



Сёлета на «Freaky Summer Party’14» музыкі выступалі на 3-ох музычных сцэнах, а для гасцей арганізатары адкрылі 12 пунктаў з забавамі, адукацыйную і дзіцячую пляцоўкі, а таксама маркет аксесуараў, бары і іншае. У некаторых кавярнях фестывалю пачастункі ненавязліва прапаноўвалі на беларускай мове.

Арт-пікнік наведваюць пераважна прадстаўнікі моладзевай субкультуры хістараў, якія клапоцяцца пра свой вонкавы выгляд ды цікавяцца элітарнай культурай і мастацтвам. Сёлета на арт-пікніку яны мелі магчымасць абсыпаць адно аднаго 30-цю кілаграмамі рознакаляровых фарбаў Холі, якія традыцыйна выкарыстоўваюць у Індыі падчас фестывалю барваў.



Хоць удзельнікі «Freaky Summer Party» мінулых гадоў наракалі на суседства міліцыянтаў, патрабуючы вольнасці ад нагляду, сёлета праваахоўнікаў таксама было багата на імпрэзе.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў