У Менску пашпарт можна абмяняць на ровар (фота)


Акцыя «Ровар за дзякуй» («Велосипед за спасибо») стартавала ў сталіцы.

Да 31 жніўня ў Менску працуюць пункты бясплатнага пракату ровараў. Летнюю акцыю арганізавала група кампаніяў «А-100» сумесна з Менскім веласіпедным таварыствам.

Стацыянарны пункт пракату ёсць у парку Перамогі, а мабільны працуе па графіку: 21 ліпеня — 3 жніўня, 25—31 жніўня — парк Чалюскінцаў, 4—10 жніўня — Кастрычніцкая плошча, 11—24 жніўня — Палац спорту. Усе пункты працуюць ад 10:00 да 22:00. Па суботах ровары выдаюць таксама на аўтазапраўках «А-100». Веласіпедам можна карыстацца бясплатна пры наяўнасці пашпарта.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН

Стужка навінаў