Чарговы ўдар па сям’і Моцных. Дзяцей хочуць забраць праз суд


Яшчэ ўчора яны былі разам. Дома. Цяпер жа клімавіцкі дзіцячы дом сямейнага тыпу Ірыны Моцнай атрымаў такі ўдар, які наўрад ці вытрымае. Выхавацелька прытулку, расфармаванага на рашэнне мясцовага райвыканкаму, паўстала перад судом. Бо жанчына, якая для прыёмных дзетак стала сапраўднай мамаю, не хацела аддаваць іх дзяржаве.

{movie}Чарговы ўдар па сям’і Моцных|right|17654{/movie}

Увечары ў пятніцу стала вядома, што суд перанеслі.

Кашмар у некалі шчаслівай сям’і Моцных распачаўся ў траўні, калі мужа Ірыны, Віктара, знайшлі павешаным. А неўзабаве прытулак улады пастанавілі закрыць: маўляў, адна з шасцю дзецьмі Ірына не справіцца. Але кабета лічыць гэтае рашэнне помстаю за яе колішнія скаргі на райвыканкам у вышэйшыя інстанцыі.

ІРЫНА МОЦНАЯ, МАЦІ-ВЫХАВАЦЕЛЬКА:
“Я ж дыябетык. Я ж не ела дагэтуль нічога. І ў мяне ўпаў цукар, гіпаглікемія пачалася, мне стала кепска, прытомнасць пачала губляць, яны хуткую выклікалі”.

Затрымалі ж Ірыну працаўнікі міліцыі а пятай раніцы па дарозе ў Менск. Пра гэта жанчына паведаміла магілёўскім праваабаронцам. Пасля доўгі час яе тэлефон не адказваў.

НАТАЛЛЯ ШКАДУН, МАГІЛЁЎСКІ ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР:
“Раніцай, 10-й гадзінаў не было, мне патэлефанавала вельмі ўсхваляваная Ірына і паведаміла, што яна больш за тры гадзіны знаходзіцца ў міліцыі, у раённым аддзеле, што дзіця яе ў кайданках, з ёй двое дзяцей, іх затрымалі з прымяненнем фізічнае сілы”.

Ва ўпраўленні ўнутраных справаў Магілёўскай вобласці інфармацыю звестак пра ўжыванне спецсродкаў пры затрыманні Ірыны Моцнай і ейных дзяцей не каментуюць. Што ж да прычынаў затрымання…

УУС МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ:
“Грамадзянка Моцная ўжо не ёсць законным апекуном гэтых дзяцей. Сёння працаўнікі аддзелу ўнутраных справаў Клімавіцкага райвыканкаму звярнулі ўвагу, што перасоўваецца аўта, у аўце была яна з дзецьмі. Гэтае аўта спынілі для праверкі, пасля чаго даставілі ў райаддзел для разбіральніцтва. Праводзіцца праверка наконт яе матываў”.

Кашмар у некалі шчаслівай сям’і Моцных распачаўся ў траўні, калі мужа Ірыны, Віктара, знайшлі павешаным. А неўзабаве прытулак улады пастанавілі закрыць: маўляў, адна з шасцю дзецьмі Ірына не справіцца. Але кабета лічыць гэтае рашэнне помстаю за яе колішнія скаргі на райвыканкам у вышэйшыя інстанцыі.

Дапамагчы даведзенай да адчаю жанчыне гатовыя праваабаронцы, але пакуль яны нават не бачылі дакументаў у справе Ірыны Моцнай.

НАТАЛЛЯ ШКАДУН, МАГІЛЁЎСКІ ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР:
“Трэба, натуральна, азнаёміцца з матэрыяламі справы, каб бачыць, што ёй інкрымінуецца, у чым яе вінавацяць, якія абавязкі яна не выканала як маці”.

Галоўнымі ж ахвярамі ў гэтай сітуацыі застаюцца дзеці, якія два месяцы жывуць у стрэсе. Пасля затрымання Ірыны служба апекі вывезла іх у Магілёў. Яе ж у бліжэйшы панядзелак чакае працяг суда, вынік якога ні з якога боку станоўчым не будзе.

Алесь Яшчанка, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў