Боты да Кіева давядуць


Індыйскі стартап «Ducere Technologies» увосень распачынае продаж разумных ботаў, якія падкажуць уладальніку, калі і дзе неабходна павярнуць паводле раней задуманага маршруту.



Для працы ґэджэтам спатрэбіцца смартфон, з якім будзе падтрымлівацца сувязь праз тэхналогію bluetooth. Пара такога абутку меркавана будзе каштаваць каля 150-ці долараў. З восені таксама абяцаюць з’яўленне вусцілак, якія будуць выконваць ролю правадыра. Прынцып гэткага аксесуару просты: у залежнасці ад таго, у які бок неабходна павярнуць згодна з зададзеным маршрутам, адна з вусцілак вібруе. Мяркуецца, што «Лечаль» (Lechal) спатрэбяцца ў першую чаргу невідушчым людзям і спартоўцам, якім не давядзецца увесь час глядзець на электронную мапу.

Больш цікавых навінаў са свету гаджэтаў шукайце тут.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў