Расея спрабуе схапіць лідара ўкраінскага «Правага сектару» з дапамогай Інтэрполу


Інфармацыя пра вышук Дмытра Яраша з’явілася на афіцыйным сайце Інтэрполу. Раней дакументы на арышт украінскага дзеяча скіравала ў Інтэрпол генпракуратура Расеі, абвінаваціўшы Яраша ў «публічных пзакліках да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі».



«Дмытро Яраш вышукваецца судовымі органамі Расеі для крымінальнай адказнасці/адбыцця пакарання», – паведамляе афіцыйны сайт Інтэрполу.

«Правы сектар» адыгрываў ключавую ролю ў абароне пратэстоўцаў на Еўрамайдане, аднак, расейскія ўлады называюць арганізацыю «тэрарыстычнай». Сам Дмытро Яраш пазіцыянуе сябе як нацыяналіста, для якога важная незалежнасць Украіны, а хаўрусы ці то з Расеяй, ці то з Еўразвязам – непрымальныя.

Інтэрпол не ў стане адсеяць усе выпадкі, калі з дапамогай яго глабальнай сеткі недэмакратычныя рэжымы намагаліся арыштаваць праваабаронцаў, журналістаў і палітычных апанентаў, адзначае telegraph.co.uk.

МЯ, МС, belsat.eu

Стужка навінаў