{movie}Ад паганства да хрысціянства… адзін крок?|right|17637{/movie}
Пятрок – гэта апошняе свята, якое замыкае кола купальскіх абрадаў. Да гэтага дня саспявае жыта, у лесе перастае кукаваць зязюля. Кажуць, зерне ўжо становіцца такім вялікім, што захрасне ў ейным горле.
А яшчэ ёсць прыкмета: калі на Петрака пойдзе дождж, то зіма будзе ранняя. Для дзяўчат, якія не паспелі выйсці замуж, народная традыцыя дае неверагодны шанец. Кажуць, калі ў святочны вечар павязаць на крыж стужку і папрасіць у Бога мужа, можна пачынаць рыхтавацца да вяселля.
Глядзіце больш – у рэпартажы «Белсату»!
МЛ, belsat.eu