Экс-прэзідэнту Кыргызстану, што хаваецца ў Беларусі, далі пажыццёвы тэрмін


Суд у Бішкеку прызнаў Курманбека Бакіева і ягонага сына Жаныша Бакіева вінаватымі ў арганізацыі масавага забойства грамадзянаў. Завочны вырак – пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Падчас закалотаў у Кыргызстане ў 2010 годзе забілі 80 чалавек, не менш за 300 асобаў былі параненыя. Апазіцыя зрынула ўрад Курманбека Бакіева, у выніку апошні разам з сям’ёй уцёк з краіны.

Аляксандр Лукашэнка дазволіў дзяржаўнаму злачынцы Кыргызстану застацца ў Беларусі: на неаднаразовыя запыты пракуратуры афіцыйны Менск адказваў адмоваю.

{movie}Закалоты і стрэлы ў Бішкеку ў 2010 годзе|right|17641{/movie}

У 2012 годзе з’явілася інфармацыя, што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства ды набыў дом на ўскраіне Менску, які каштаваў экс-прэзідэнту, паводле неафіцыйных дадзеных, мільён долараў.



Раней былога прэзідэнт Кыргызстану і ягонага малодшага брата Джаныбека Бакіева прызнаналі вінаватымі ў злоўжыванні паўнамоцтвамі ды ў арганізацыі забойства былога кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Медэта Садыркулава. Курманбека Бакіева завочна прыгаварылі да 24 гадоў турмы, брат атрымаў пажыццёва.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў