Кінахіты мінулага сезону і фрыкануты Вова Броўкін


Музей гісторыі беларускага кіно запрашае на адмысловыя рэтра-кінапаказы, якія тут ладзяць штосераду і штопятніцу. Напярэдадні публіцы паказалі “Ісціну” французскага рэжысёра Анры-Жэрара Клюзо.

{movie}Кінахіты мінулага сезону |right|17624{/movie}

Сёлета тут рыхтуюцца адзначыць 90-годдзе беларускага кіно, з гэтай нагоды ў рэтра-праграму ўключаныя і беларускія стужкі, якія здымалі ў першай палове 20-га стагоддзя.

На першым паверсе музею размяшаюцца дзве камерныя кіна-залы. У адной, якая разлічаная на 10 асобаў, можна замовіць любы фільм з сінематэкі музею, другая, большая зала, мае 50 фатэляў. І частка наведнікаў тут – сталыя кліенты.

Рэтрапаказы класікі ў менскім Музеі гісторыі кіно ў летнім сезоне ідуць апошні тыдзень, яшчэ можна паспець перагледзець некалькі стужак усё таго ж Клюзо, у тым ліку стужку, прысвечаную Пікасо, з якім рэжысёр быў знаёмы асабіста.

Іншыя тэмы ў аглядзе культуры: 17-гадовы Вова Броўкін, які намагаецца стаць зоркай Ютуба, сёння прадставіў свой новы, трэці відэакліп, які можна лічыць своеасаблівым анонсам суботняй Freaky summer party.

{movie}Вова Броўкін “Пайшло яно ўсё”|right|17625{/movie}

АН, belsat.eu

Стужка навінаў