Расейскім апазіцыянерам пагражае 8 гадоў за «Плошчу»


Маскоўскі гарадскі суд палічыў даказанай віну каардынатара «Левага фронту» Сяргей Удальцова і актывіста Леаніда Разважаева ў арганізацыі беспарадкаў на Балотнай плошчы ў 2012 г.

«Удальцоў разумеў, што пачнуцца беспарадкі, сутычкі з паліцыяй і знішчэнне маёмасці … і жадаў гэтага», – падкрэсліў суддзя Аляксандр Замашнюк, якога цытуе «Bbc.co.uk».

Абвінавачванні супраць апазіцыянераў зараз падмацоўваюцца паказаннямі яшчэ аднаго левага палітыка Канстанціна Лебедзева, які прызнаў афіцыйную версію аб супрацоўніцтве Удальцова і Развозжаева з Таргамадзэ і даў паказанні на іх. Гіві Таргамадзэ – грузінскі палітык, які нібыта ў Менску сустрэўся з расейскімі апазіцыянерамі, каб амеркаваць пытанні фінансавання з-за мяжы пратэстных рухаў у Расеі. Пра гэту сустрэчу тэлеканал НТВ зняў прапагандысцкі фільм «Анатомія пратэсту» (расейская версія фільму ад БТ «Жалезам па шкле»), ў абодвух раскрываюцца каварныя планы апазіцыянераў.

{movie}Прапагандысцкі фільм НТВ «Анатомія пратэсту»|right|17622{/movie}

Абвінавачванне папрасіла прысудзіць Удальцова і Развазжаева да васьмі гадоў турмы.

Расейскія апазіцыянеры абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў – абодва не прызнаюць сваёй віны, а таксама лічаць, што ніякіх масавых беспарадкаў 6 мая 2012 года на Балотнай плошчы не было.

Раім вам паглядзець фільм «Срок» Паўла Кастамарава, Аляксандра Растаргуева і Аляксея Піваварава прысвечаны пратэстам 2012 года і мітынгу на Балотнай плошчы ў Маскве, пасля якога ўлады распачалі г. зв. «Балотную справу».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў