Байкот Крамля па-польску


Варшава адмяніла Год Расеі ў Польшчы. З усіх санкцыяў, якія дагэтуль уводзілі краіны ЕЗ, гэта самы сур’ёзны пратэст у дачыненні Масквы.

Варшава адважылася на новыя санкцыі супраць Масквы. Года Расеі ў Польшчы і года Польшчы ў Расеі не будзе праз сітуацыю ва Украіне, піша польскае выданне RP са спасылкай на міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага.

Серыя культурных падзей у абедзвюх краінах павінна была пачацца ў студзені 2015 года, аднак «у сувязі з санкцыямі Еўразвязу за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ўсе імпрэзы будуць адкладзены, і на доўга», адзначыў кіраўнік польскага МЗС.

Дэкларацыя «Праграма 2020 у польска-расейскіх адносінах» была падпісаная міністрамі замежных спраў Польшчы і Расеі. Мэтай ініцыятывы з’яўлялася развіццё дыялогу і кантактаў паміж краінамі.

Сёння ў Бруселі еўрапейскія міністры разгледзяць пашырэнне санкцый у дачыненні да Расеі. Пакуль Польшча застаецца ў авангардзе супрацьстаяння Крамлю.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары