Мэр гораду Гільвэрсум хацеў «выкінуць» дачку Пуціна з Галандыі


Пітэр Брурт’ес (Pieter Broertjes) у эфіры галандскай радыёстанцыі «Radio 1» падчас інтэрвю заклікаў «выкінуць прэч з краіны» дачку Уладзіміра Пуціна, паведамляе «The Guardian».

Такую рэзкую заяву мэр зрабіў, каментуючы катастрофу малайзійскага авіялайнера ва ўсходняй Украіне.

Аднак пасля эфіру Брурт’ес у сваім «Тwitter’ы» папрасіў прабачэння за свае словы. «Хіба не зусім мудра было рабіць такія заявы адносна дачкі Пуціна. Гэта адбылося з-за пачуцця бездапаможнасці», – напісаў мэр гораду Гільвэрсум.

Як вядома, 29-гадовая Марыя Пуціна жыве ў іншым невялікім галандскім горадзе, Ворсхотэне, які месціцца непадалёк ад Гільвэрсуму (Hilversum), дзе жыве са сваім бойфрэндам, грамадзянінам Галандыі Ёрытам Фаасэнам (Jorrit Faassen).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў