Сярэдні заробак у Расеі дасягнуў $975, у Беларусі – $605


Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расеі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку у РФ у чэрвені 2014 года.

«Бруднымі» (без сплаты падаткаў) сярэднестатыстычны расеец зарабляе 33 563 расійскія рублі. Гэта $975 у эквіваленце. Пасля сплаты падаткаў на рукі застаецца $850, паведамляе «Nn.by».

Разбежка між самымі дарагімі і самымі беднымі рэгіёнамі агромністая.

У Чукоцкай аўтаномнай акрузе ў траўні 2014 года зараблялі ў сярэднім па $2280. У Магаданскай вобласці ($1870), а ў Маскве ($1670).

Менш за ўсё зарабляюць у Дагестане ($535), трохі больш у Карачаева-Чаркесіі ($545) і Мардовіі ($550). Дадзеных па анексаваным Расеяй Крыме пакуль няма.

А вось па дадзеных «Белстат» сярэдні заробак па Беларусі ў траўні 2014 г. вырас на 6 млн. 55,9 тыс. рублёў (без аплаты падатку).

ЮВ, паводле «Nn.by» і «Normativka.by»

Глядзі таксама
Каментары