У апошні шлях: целы ахвяраў даставяць у Нідэрланды (фота, відэа)


У Харкаўскім міжнародным аэрапорце прайшла жалобная цырымонія развітання з загінулымі ў авіякатастрофе на Данбасе. Прадстаўнікі амбасадаў Нідэрландаў, Канады, Вялікай Брытаніі, Інданезіі, Аўстраліі, Малайзіі ды ЗША развіталіся з ахвярамі трагедыі малайзійскага «Боінга».



Пасля хвіліны маўчання труны з астанкамі пагрузілі ў самалёт. Целы першых 40 ахвяраў павінны быць дастаўлены ў Эйндховен а 16:00 па мясцовым часе для далейшай экспертызы і ідэнтыфікацыі.

{movie}У апошні шлях: целы ахвяраў даставяць у Нідэрланды |right|17604{/movie}

У Нідэрландах 23 ліпеня абвешчаны нацыянальным днём жалобы.

Лайнер «Малайзійскіх авіяліній» быў збіты тэрарыстамі 17 ліпеня на ўсходзе Украіны. 298 чалавек, у тым ліку шмат дзяцей, загінулі. Да гэтай пары ў раёне крушэння застаецца шмат целаў, заяўляюць эксперты і заклікаюць працягнуць пошукі астанкаў. Пакуль спецыялісты змаглі ідэнтыфікаваць толькі 200 целаў.

«Чорныя скрыні» перададзеныя спецыялістам у Вялікай Брытаніі. Прэм’ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран заявіў, што на іх расшыфроўку спатрэбяцца 24 гадзіны, пасля чаго будзе зроблена афіцыйная заява.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў