23-яя ахвяра аварыі ў маскоўскім метро:У Боткінскай больніцы памерла 24-гадовая масквічка


У Боткінскай больніцы памерла 23-яя ахвяра трагедыі ў маскоўскім метро. 24-гадовая дзяўчына атрымала цяжкія траўмы. Нягледзячы на некалькі аперацыяў, дактары не змаглі яе выратаваць.

Трагедыя ў маскоўскім метро адбылася 15 ліпеня. З рэек сышлі некалькі вагонаў цягніка і ўрэзаліся ў сцяну тунэлю. Загінулі 23 чалавекі, больш за 270 пацярпелі. У шпіталях застаюцца 98 асобаў, трое з іх у вельмі цяжкім стане.

{movie}Аварыя ў маскоўскім метро|right|17603{/movie}

22 ліпеня са сваёй пасады быў звольнены начальнік маскоўскага метрапалітэна Іван Бяседзін. Па факце крушэння ўзбуджаная крымінальная справа. Следства мяркуе, што прычынай аварыі стала няправільная ўстаноўка стрэлачнага механізму.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў