Пуцін падпісаў закон аб узмацненні пакарання за заклікі да сепаратызму


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ўзмацняе пакаранне за заклікі да сепаратызму, паведамляе сайт прэзідэнта РФ.

За публічныя заклікі да сепаратызму грамадзяне Расеі панясуць адказнасць у выглядзе штрафу ад 100 да 300 тысяч рублёў ($2900 – 8600), альбо будуць адпраўленыя на прымусовую працу на тэрмін да трох гадоў, а таксама могуць быць арыштаваныя на тэрмін ад чатырох да шасці месяцаў, альбо сесці ў турму на чатыры гады.

Тыя ж дзеянні з выкарыстаннем інтэрнэту ці СМІ будуць пакараныя прымусовай працай (480 гадзін) або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Расейскія ўлады пры гэтым не хаваюць сваю актыўную дзейнасць па падтрымцы сепаратыстаў ува Украіне, гэтак жа як не адмаўляюцца ад падтрымкі сепаратысцкіх настрояў у Крыме, якія прывялі да анексіі паўвыспы.

{movie}Пуцін пра ўзнагароды для “вежливых людей”|right|17586{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў