Іосіф Кабзон: «Прыдурак гэты міністр замежных спраў»


Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала імёны трох вядомых дзеячаў расейскай культуры, якім забаронены ўезд у Латвію. Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, а таксама Ала Пярфілава (сцэнічны псеўданімам Валерыя).

У «чорны спіс» уключаныя асобы, якія ў апошні час «агрэсіўна падтрымлівалі» анексію Крыма і «неаднаразова публічна прыніжальна адклікаліся аб дзеяннях Украіны».

Міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевіч заявіў, што калі асобы, унесеныя ў спіс, ужо знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, іх папросяць пакінуць краіну.

Іосіф Кабзон, Алег Газманаў і Валерыя, меліся прыняць удзел у музычным конкурсе «Новая волна» (у якасці журы), які штогод праходзіць у Юрмале. Іосіф Кабзон (дэпутат расейскага парламенту) у размове з журналістамі парталу «Super.ru» назваў латвійскага міністра замежных спраў «прыдуркам».

Сюжэт расейскага прапагандысцкага тэлеканала «Россия24» пра ўнясенне Кабзона, Газманава і Валерыі ў «чорны спіс».

{movie}Сюжэт расейскага прапагандысцкага тэлеканала «Россия24» пра ўнясенне Кабзона, Газманава і Валерыі ў «чорны спіс»|right|17585{/movie}

Тым часам на адкрыцці фестывалю «Новая волна» расейскі поп-спявак Іван Дорн выканаў песню «Танець Пінгвіна» на ўкраінскай мове.


{movie}Іван Дорн ”Танець Пінгвіна”|right|17599{/movie}


{movie}Іван Дорн ”Танець Пінгвіна” (арыгінал)|right|17600{/movie}


ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў