Вярхоўная Рада Украіны ліквідавала фракцыю камуністаў


22 ліпеня Вярхоўная рада Украіны ўхваліла змены парламенцкага рэгламенту, якія дазволілі распусціць фракцыю Камуністычнай партыі Украіны (КПУ). За роспуск прагаласавала 232 дэпутата, паведамляцца на афіцыйнай старонцы украінскага парламенту.

Сёлета Кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў даручыў камітэту па рэгламенце разгледзець прапанову аб «ліквідацыі» фракцыі КПУ. Дэпутаты абвінавацілі камуністаў у падтрымцы сепаратыстаў. Камуністы аспрэчваюць абвінавачванні.

Тым часам Міністэрства юстыцыі падало ў суд пазоў аб забароне Кампартыі на тэрыторыі Украіны за заклікі да змены тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Суд Кіева пачне разгляд справы аб забароне КПУ 24 ліпеня.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары