Аркестр і вянок нецвярозым купальшчыкам. Крэатыў ад беларускага МНС (відэа)


Беларускія ратаўнікі знялі відэаролік, што мае пераканаць адпачыннікаў не плаваць у вадаёмах пасля спажывання алкагольных напояў. На відэа да мужчыны, што пасля кілішка гарэлкі сабраўся паплаваць, падбягае аркестр МНС і пачынае граць пахавальны марш. А з вады вынырваюць вадалазы з вянком.

{movie}Ролік МНС|right|17565{/movie}

У 2014 годзе ў Беларусі патанулі 239 чалавек, з іх 14 непаўнагадовых. Яшчэ 260 асобаў удалося ўратаваць.

У відэароліку МНС сцяврджаюць, што 8 з 10 патануўшых зазвычай плавалі нецвярозымі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў