21 красавіка Лукашэнка звернецца да дэпутатаў і народу


Кіраўнік дзяржавы мае выступіць 21 красавіка са зваротам да Нацыянальнага сходу і народу. 

Гэтую інфамацыю пацвердзілі euroradio.by у прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі, падкрэсліўшы, што менавіта на гэты дзень запланаваны ягоны выступ са штогадовым пасланнем да парламента і народу.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў сёння прагаласавалі за тое, каб правесці 21 красавіка сумеснае паседжанне абедзьвюх палатаў.

На выступе Лукашэнкі перад нацыянальным сходам таксама плануецца прысутнасць палітычнай і эканамічнай эліты Беларусі: вышэйшых службовых асобаў, чальцоў ураду, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, а таксама дыпламатаў і журналістаў.

«Вялікая размова», якую прадстаўнікі інтэрнэтавай супольнасці назвалі «Вялікім стэндапам», цягнулася сем гадзінаў і дваццаць хвілінаў – гэта рэкорд працягласці падобных сходаў у Беларусі. Падчас сустрэчы, якая прайшла 29-га студзеня 2015 года, кіраўнік Беларусі размаўляў з журналістамі 7 гадзінаў і 7 хвілінаў.

ВД, паводле euroradio.by

Глядзі таксама
Каментары