21-гадовы вынаходнік з Горадні пабудаваў электраровар і паехаў развіваць праект у Ізраіль


Аляксандр Казлоў пачынаў сваё захапленне ў 2011 годзе, сабраўшы свой першы электрамабіль. Неўзабаве маладзён зразумеў, што шырокай аўдыторыі яны пакуль не патрэбныя. Цяпер з камандай ён робіць кастамныя электраровары пад брэндам Pavetra.

Аляксандр узяў на сябе рэалізацыю электрычнай часткі праекту, а сябры з Горадні ды Менску робяць рэшту.

Вонкавы выгляд ровара прыдумаў мянчук Васіль Гурыновіч, які скончыў «Акадэмію мастацтваў» і зʼехаў працаваць дызайнерам у AUDI. Выкарыстоўваючы яго макеты, хлопцы пабудавалі ўласную раму і надзелі на яе стыльны карбонавы корпус.

alexandr-kozlov-16

Хлопец скончыў 3 курсы БНТУ па спецыяльнасці «аўтамабілебудаванне» і зʼехаў працягваць навучанне ў Ізраілі.

У скарбонцы вынаходнікаў ужо некалькі мадэляў ровараў. Калі заказаў будзе больш за 10 у год, вытворчасць плануюць наладзіць у Горадні, прызнаўся маладзён.

ДР belsat.eu паводле autogrodno.by

Глядзі таксама
Каментары