21-гадовы мянчук арганізаваў на здымнай кватэры наркалабараторыю

video

Працаўнікі падраздзяленняў наркакантролю затрымалі маладзёна і ліквідавалі пункт вырабу наркотыкаў.

Паводле праваахоўнікаў, кропку стварыў і трымаў маладзён з забяспечанай сямʼі. Свой бізнес ён пачаў як шараговы закладальнік, але пазней пайшоў на «павышэнне» і пачаў варыць небяспечныя псіхатропы.

Арэндаваць кватэру параілі арганізатары інтэрнэт-крамы, на якую ён працаваў. Неабходнае абсталяванне і падрабязныя інструкцыі перадалі праз схованкі.

Падчас ператрусу ў абвінавачанага канфіскавалі больш за 1,4 кг парашка, які змяшчае псіхаактыўныя кампаненты, лабараторнае абсталяванне, аксесуары і хімічныя злучэнні, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе псіхатропных рэчываў, кампутарная тэхніка і сродкі мабільнай сувязі, пластыкавыя карты розных банкаў, 230 тыс. расейскіх рублёў (каля $3300). Хлопец распавёў, што гэтыя грошы – ягоны заробак.

Менчуку выстаўленнае абвінавачванне. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў.

ДР, belsat.eu паводле sk.gov.by

Глядзі таксама
Каментары