Пуцін знайшоў сваю прычыну крушэння «Боінга»


Расейскі прэзідэнт лічыць, што трагедыі можна было пазбегнуць, калі б на ўсходзе Украіны не аднавілі антытэрарыстычную аперацыю.

«Ніхто не павінен і не мае права выкарыстоўваць трагедыю для дасягнення карыслівых палітычных мэтаў. Такія падзеі мусяць не раз’ядноўваць, а аб’ядноўваць людзей. Трэба, каб усе людзі, якія адказваюць за сітуацыю ў рэгіёне, павысілі сваю адказнасць і перад уласным народам, і перад народамі тых краінаў, прадстаўнікі якіх сталі ахвярамі гэтай катастрофы», – сказаў Пуцін у сваім звароце, апублікаваным на сайце прэзідэнта РФ.

{movie}Пуцін знайшоў сваю прычыну крушэння боінга |right|17549{/movie}

Пуцін лічыць недастатковаю колькасць экспертаў, якія сёння працуюць на месцы катастрофы. Ён паабяцаў, што Расея будзе рабіць усё магчымае, каб «канфлікт на ўсходзе Украіны перайшоў у фазу абмеркавання за сталом перамоваў мірнымі і дыпламатычнымі сродкамі».

На відэазварот адрэагаваў кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву» Дмытро Тымчук. У сваім «Facebook’у» ён удакладніў, што перамір’е, абвешчанае Пятром Парашэнкам 20 чэрвеня, скончылася 27 чэрвеня, аднак было падоўжанае да 30 чэрвеня. У перыяд з 27 па 30 чэрвеня ўкраінскія сілавікі не праводзілі актыўных дзеянняў, а толькі рэагавалі на пастаянныя напады і абстрэлы з боку тэрарыстаў, якія цалкам ігнаравалі абвешчанае перамір’е, напісаў Дмытро Тымчук.

Паводле дзяржсакратара ЗША Джона Керы, у Вашынгтоне ўпэўненыя, што ва ўкраінскай арміі падчас абстрэлу самалёту дакладна не было ракетнай сістэмы «Бук» паблізу месца катастрофы. Керы лічыць, што боінг у Данецкай вобласці збілі прарасейскія тэрарысты, а сістэма супрацьпаветранай абароны трапіла да іх з Расеі, цытуе ягоныя словы «Reuters».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў