Прэм'ера на «Белсаце»: кліп «Дзецюкоў» пра лясных братоў


Гарадзенскі гурт «Дзецюкі» прэзентуе кліп да песні «Лясныя браты» пра змагароў супраць бальшавікоў ды нацыстаў.

У ролі «лясных братоў» выступілі ўдзельнікі гурту. Кліп здымалі на беларуска-літоўскім памежжы. Ён прысвечаны тым, хто падчас другой сусветнай вайны змагаўся з нацыстамі ды бальшавікамі, а пасля вайны не прызнаў савецкай улады.

Песня «Лясныя браты» паходзіць з альбома «Гарадзенскі гармідар». Кліп здымаў Антось Цялежнікаў, вядомы сваімі дакументальнымі фільмамі «Беларускі супраціў» і «Праклятыя і забытыя», знятымі для нашага тэлеканала. Кадры з апошняй стужкі, дарэчы, увайшлі ў кліп.

Вакаліст гурту Алесь Дзянісаў – незалежны журналіст, які супрацоўнічае з «Белсатам». Словы да песні «Лясныя браты» напісаў кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў нашага тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў