У 2014 годзе ў Беларусі патанулі 239 чалавек, з іх 14 непаўнагадовых. Яшчэ 260 асобаў удалося ўратаваць.
Неасцярожных адпачыннікаў ратуюць працаўнікі МНС, працаўнікі Таварыства ратавання на вадзе і выпадковыя сведкі. На жаль, не заўсёды ўдаецца пазбегчы трагедыі. Гэтак, 9 ліпеня абарвалася жыццё мужчыны ў Мастоўскім раёне ў рацэ Нёман. Выкінуўшы з хуткай плыні 14-гадовага падлетка, сам ён быў падхоплены ракой і патануў.
У Берасцейскай вобласці 11-гадовы вучань 4-га класа, жыхар Пружанаў, які не ўмеў плаваць, трапіў на глыбокае месца, але яго выцягнулі з вады ратаўнікі.
На возеры Дрывяты ў Віцебскай вобласці ў зоне дзеяння ратавальнай станцыі 7 ліпеня падчас плавання на чоўне пры рэзкім парыве ветру не змагла справіцца з кіраваннем жыхарка Менску. Яе таксама выцягнулі з вады ратаўнікі.
МЛ / Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.