«Наш Грунвальд–2014» (+ фотарэпартаж)


Сапраўдныя рыцары ў даспехах, іхныя вытанчаныя дамы, цяжкія баі ды масавыя турніры. У сапраўдную атмасферу Сярэднявечча перанесліся госці музейнага комплексу “Дудуткі”, што непадалёк сталіцы. Шосты раз тут грыміць Міжнародны фестываль сярэднявечнае культуры і музыкі. Галоўная ж падзея імпрэзы – рэканструкцыя легендарнай бітвы пад Грунвальдам, у якой тэўтонцаў перамагло аб’яднанае войска Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, вялікую частку якога складалі ваяры з тэрыторыі сучаснай Беларусі.

{movie}«Наш Грунвальд–2014»|right|17545{/movie}

НАВЕДНІКІ
“Нашая нацыянальная свядомасць ніжэй за плінтус цяпер. І гэта трэба паднімаць”.
“Атмасфера трапляеш у іншы час, іншае месца. Ганарышся тым, што беларус”.
“Сам Грунвальд – гэта такая вялікая моцная старонка нашай гісторыі”.

Сёлетні фэст – самы маштабны: у “Дудуткі” з’ехаліся каля 600 рыцараў з Беларусі і суседніх краінаў. Госці ж з Літвы ды Польшчы маюць, з чым параўнаць: у гэтых краінах штогод грандыёзныя ўрачыстасці арганізоўваюць на дзяржаўным узроўні.

АЛЯКСАНДР РАК
АРГАНІЗАТАР ФЭСТУ

“У нашай краіне толькі нашая ініцыятыва. І мы першыя, хто звярнуў на гэта ўвагу. Вось ужо шэсць гадоў мы намагаемся прыцягнуць увагу ад гэтых старонак гісторыі ў Беларусі”.

Сёлета паралельна праходзіць і музычны оўпэн-эйр “Баль пасля бітвы”, на якім агулам выступяць больш за 25 музычных калектываў з Сінявокай, а таксама Украіны ды Расеі. Фэст у “Дудутках” працягнецца да заўтра.

Ганна Любакова, „Аб’ектыў”

Стужка навінаў