Міжнародныя назіральнікі паведамілі, што атрымалі частковы доступ да месца, дзе ўпаў збіты тэрарыстамі авіялайнер. Аднак прарасейскія баевікі не дазваляюць экспертам набліжацца да некаторых месцаў, дзе ляжаць абломкі летака.
{movie}Назіральнікі АБСЕ на месцы катастрофы|right|17537{/movie}
«Мы мелі магчымасць пабываць на частцы тэрыторыі, дзе знаходзяцца абломкі, паразмаўляць з жыхарамі адной з вёсак непадалёк, а таксама з адмыслоўцамі, што на месца працуюць з целамі загінулых», – сказаў прадстаўнік назіральнікаў АБСЕ Александэр Гуг.
У пятніцу баевікі перашкаджалі назіральнікам працаваць на месцы крушэння ды самастойна вывозілі некаторыя целы загінулых у невядомым кірунку.
Баевікі, што кантралююць месца крушэння, не толькі вывозяць целы, але і забіраюць некаторыя фрагменты самалёта, збіраюць ацалелы багаж. Мясцовыя жыхары пакідаюць на абломках самалёта кветкі і цацкі.
МЛ, belsat.eu