Шараговец з Омску трапіў ва ўкраінскі палон


Жаўнера сёмай мотастралковай роты «В/Ч 65349» Андрэя Балабанава прапаноўваюць абмяняць на ўкраінскую лётчыцу, што сёлета апынулася ў расейскім палоне.

Пра гэта паведамляе сайт вядомага расейскага журналіста Алега Кашына, са спасылкай на омскі інфармацыйны партал «Bk55.ru». Аднак, навіна пра жаўнера, захопленага ў палон украінцамі ўжо выдалена з гэтай старонкі.

Як распавёў «Bk55.ru» бацька 20-гадовага вайскоўца Расейскай арміі Андрэя Балабанова, некалькі дзён таму прадстаўнікі ўкраінскай боку выйшлі на яго старэйшага сына Аляксея і прапанавалі пасадзейнічаць у абмене яго сваяка на ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. «Мой сын трапіў у палон 17 ліпеня, адразу ж пасля гэтага на тэлефоны ўсіх яго сваякоў і знаёмых, якія, мабыць, былі забітыя ў яго мабільным, пачалі прыходзіць СМС-паведамленні тыпу «ваш сын трапіў у палон на Украіне», – распавёў омскаму парталу бацька салдата Сяргей Балобанов.

«Каб даведацца, дзе цяпер знаходзіцца, Андрэй Балобанов, прадстаўнікі шэрагу омскіх СМІ тэлефанавалі ў вайсковую частку «В/Ч 65349» г. Самары, дзе ім пацвердзілі, што жаўнер тэрміновай службы сапраўды нясе там службу, але ад больш падрабязных каментароў адмовіліся», – піша «Bk55.ru».

Расейскаму журналісту Аляксею Міхалоўскаму ўдалося звязацца з адным з сяброў Андрэя Балабанава. Сябар падзяліўся досыць цікавай перапіскай з карыстальнікам з Кіева:













ЮВ, паводле «Kashin.guru»

Стужка навінаў