«Navi» i Паліна Рэспубліка «пацяжэлі», «Tanin Jazz» – беларусізаваўся


Тры яскравыя маладыя калектывы сабраліся разам на адной сцэне ў адзін вечар. У межах праекту “Рэ:лайв” выступілі гурт “Танін джаз”, дуэт “Navi” ды спявачка Паліна Рэспубліка.

Арганізатары кажуць, што на такіх тэматычных вечарынах імкнуцца паказаць самых актуальных і перспектыўных беларускіх выканаўцаў.

ЯЎГЕН КАРПАЎ, АРГАНІЗАТАР:

“Ідэя праекту “Re:live” не новая, у нас у Беларусі практычна кожны год з’яўляюцца праекты, з дапамогаю якіх арганізатары намагаюцца прадэманстраваць найбольш цікавыя і актуальныя калектывы і сабраць іх разам на адной сцэне”.

{movie}«Navi» i Паліна Рэспубліка «пацяжэлі», «Tanin Jazz» — беларусізаваўся |right|17522{/movie}

Кожны з удзельнікаў вечарыны падрыхтаваў нешта новае. “Navi” ўпершыню выступалі рок-складам, іхнф выступ пачаўся з прэм’еры новай беларускамоўнай кампазіцыі “Шчасце”.

Паліна Рэспубліка таксама ўразіла драйвавым выступам. Шмат якія яе песні, вядомыя з акустычнага выканання, загучалі па-рокаваму.

Гурт “Танін джаз” зайграў рэшту з сваёй новай беларускамоўнай праграмы “Адліга”, зробленай у стылістыцы танцавальнай музыкі.

ТАЦЯНА ГАРОШКА, TANIN JAZZ:
“Гэты новы фармат для нашага гурта, мы больш сыходзім у танцавальны жанр. І на дадзены момант я здзяйсняю сваю мару. У мяне даўно пытаюцца, ці хацела б я паспяваць па-беларуску, і я даўно хачу. Я гэта зрабіла цяпер – на новым альбоме будуць прадстаўленыя беларускія тэксты, і мне надта падабаецца, як усё атрымліваецца, бо вельмі пявучая мова, зручнасцяў маса”.

Праект “Рэ: лайв” працягнецца ў жніўні, наступным разам увага будзе скіраваная на цяжкі рок.

Іншыя тэмы: У Цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстава сучасных латышскіх мастакоў “Самы вялікі хор у свеце”, прысвечаная галоўнай культурнай адметнасці латышоў – спеву. Найбольш яскравыя магілёўскія музыкі зайгралі, каб сабраць сродкі на лячэнне хворай дачушкі фронтмена гурта “Авангардшкола” Кірыла Смышляева. У менскім “Графіці” прайшоў канцэрт за мір – супраць войнаў і ваенных парадаў. У гарадзенскай кірсе ўпершыню загучаў прывезены з Нямеччыны арган, зайграў на ім расейскі арганіст Міхаіл Мішчанка.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, “Навіны культуры”, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары