Goodbye пахмелле!


Амерыканская кампанія «Vapshot» выпусціла партатыўную версію прылады, якая дазваляе не піць алкаголь, а ўдыхаць яго. На думку распрацоўнікаў, прапанаванае рашэнне будзе актуальнае для танцполаў оўпэн-эйраў ды іншых імпрэзаў, на якіх шмат наведнікаў перасоўваюцца з напоўненымі напоямі келіхамі. Vapshot-міні каштуе сем сотняў долараў.

{movie}Goodbye пахмелле! |right|17521{/movie}

У камплекце таксама маецца адмысловая бутэлька, у якой адбываецца рэакцыя ператварэння вадкасці ў пару. Вядома, у кампаніі не кажуць пра перспектыву інгалятарнага алкагалізму, аднак сцвярджаюць, што «перапіць» з ім практычна немагчыма: прылада адпавядае ўсім неабходным стандартам бяспекі ды прайшла лабараторныя выпрабаванні.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў