Што дзяржаўныя медыі пішуць пра збіццё самалёта ва Украіне?


Belsat.eu прачытаў артыкулы афіцыйных беларускіх выданняў.



На сайце „Советской Белоруссии” змешчаны адразу некалькі навінаў пра катастрофу на ўсходзе Украіны. У вялікім артыкуле „Трагедыя ў небе” выданне спрабуе разабрацца ў прычынах таго, што адбылося. Прыводзяцца аргументы як расейскага, гэтак і ўкраінскага бакоў. Але праскокваюць і падобныя фразы: „Цяпер у Кіеве працягваюць зацята адхрышчвацца ад магчымай датычнасці да авіякатастрофы, у якой загінула 298 чалавек”.





Інтэрнэт-старонка “Советской Белорусии”



Іншыя дзяржаўныя медыі трагедыю на Данеччыне стараюцца абысці ўвагаю.

На галоўнай бачыне сайту „Звязды” – артыкулы пра шпацыр па Віцебску, а таксама пра павышэнне якасці ў будаўніцтве. Навіна пра малайзійскі „Boeing 777”, які „пацярпеў крушэнне”, знаходзіцца ў непрыкметным раздзеле „Навіны ў свеце”.





Старонка “Звязды”

Інтэрнэт-версія газеты „Рэспубліка” паведамляе пра металургічны рынак, менскіх сіротаў і ўступную кампанію ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Падзеі ва Украіне ўвогуле не згадваюцца.



Старонка газеты “Рэспубліка”

Інфармацыйнае агенцтва „БелТА” распавядае пра змены ў маршрутах летакоў „Белавіі”, якія цяпер будуць лятаць іншымі шляхамі, мінаючы ўсходнюю Украіну. У артыкуле не ўдакладняецца, што малайзійскі самалёт быў збіты, толькі канстатуецца, што ён „пацярпеў крушэнне”.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў