Пра гэта паведамляе ў сваім «Twitter» польскі журналіст Павел Пенёнжэк, які зараз знаходзіцца на месцы крушэння самалёту.
«Сепаратысты далі нам багаж з самалёту. Там ёсць пашпарт. Не былі занадта прыязнымі, таму мы былі вымушаныя ўзяць», – напісаў журналіст.
Пасля гучных заяў тэрарыстаў аб знішчаных самалётах украінскіх ВПС, стала вядома, што быў збіты грамадзянскі самалёт. Расейскія прапагандысцкія СМІ пачалі выдаляць навіны, у якіх распавядалася пра сепаратыстаў, што трапілі ракетамі ва ўкраінскія самалёты.
Чытай таксама: СБУ апублікавала перамовы тэрарыстаў пра збіты самалёт (аўдыё + відэа з месца падзення)
ЮВ, belsat.eu