Міхаіл Саакашвілі: «Крамлёўскі вупыр» пайшоў дарогай Кадафі


Экс-кіраўнік Грузіі ўпэўнены, што без еўрапейскіх пасобнікаў, Пуцін не адважыўся б «выхадзіць на крывавае паляванне» ува Украіне.

Пра гэта Міхаіл Саакашвілі напісаў у сваім «Facebook».

«Два гады таму еўрапейцам пасля доўгіх гадоў заляцання прыйшлося ваяваць з Кадафі, спецслужбы якога збілі над Шатландыяй пасажырскі «Боінг» з 300 пасажырамі. Пазаўчора Еўрапейскі Савет зноў не змог дамовіцца аб сурёзных, сектаральных санкцыях. Учора самалёт з жывымі людзьмі зваліўся з неба. Але гэтая трагедыя далёка не звалілася з неба, яна рыхтавалася ўжо даўно. На вачах Еўропы расейская бронетэхніка і сродкі СПА перасякаюць мяжу суверэннай Украіны, самай вялікай па тэрыторыі еўрапейскай дзяржавы, а Еўропа аддае перавагу бессаромна глядзець у іншы бок», – піша Саакашвілі.

На яго думку, адказнасць за авіятрагедыю, якая здарылася 17 ліпеня ля ўкраінскага мястэчка Торэз, нясе не толькі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. «Вядома, галоўны віноўнік усяго гэтага сядзіць у Крамлі, але без памагатых у Берліне, Бруселі, у Рыме, у Парыжы і г.д. наўрад ці гэты крамлёўскі вупыр асмеліўся б выходзіць на штодзённае крывавае паляванне», – упэўнены Міхаіл Саакашвілі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў