СБУ апублікавала перамовы тэрарыстаў пра збіты самалёт (аўдыё + відэа з месца падзення)


Украінскія спецслужбы заяўляюць, што перахапілі перамовы прарасейскіх тэрарыстаў, з якіх вынікае, што яны выпадкова збілі “Боінг-777”.

{movie}Перамовы тэрарыстаў|right|17506{/movie}

У аўдыёзапісы мужчына, якога спецслужбы ідэнтыфікуюць як баевіка Безлера дакладвае кіраўніку расейскай выведкі Гераніну пра збіты самалёт. Пасля ў аўдыёзапісы фігуруюць тэрырысты з мянушкамі “Маёр” і “Грэк”. З размовы якіх вынікае, што цывільныя ахвяры для іх сталіся поўнаю нечаканасцю.

{movie}Кадры з месца падзення Боінга-777|right|17507{/movie}

Тэрарысты збілі пасажырскі самалёт 17 ліпеня на Данеччыне. У выніку атакі загінулі 295 асобаў, у тым ліку 80 дзяцей.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў