Аляксандра Герасіменя атрымала ў падарунак кнігу Васіля Быкава


У Берасці праходзіць адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе (басейн 25 метраў). Першы дзень спаборніцтваў прынёс неймаверны рэкорд. 28-гадовая «залатая рыбка» Аляксандра Герасіменя выйграла тры залатыя медалі і 102-гі раз стала чэмпіёнкаю краіны. Сёння Герасіменя атрымала яшчэ два залатыя медалі і кнігу Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» (без цэнзуры) ў падарунак.

Такі падарунак спартоўцы зрабіў берасцейскі журналіст Максім Хлябец: «Аляксандра не раз выказвалася, што любіць беларускую мову. Я запытаў, якіх аўтараў любіць чытаць Герасіменя. Аляксандра адказала, што Быкава і што кнігі «Мёртвым не баліць» яна не чытала. Таму мне было вельмі прыемна зрабіць адной з найлепшых спартовак краіны такі падарунак. Аляксандра была вельмі ўдзячная і сказала, што абавязкова прачытае кнігу. А Герасіменю я абраў, бо яны вельмі станоўча ставіцца да ўсяго нацыянальнага і не баіцца публічна агучваць свае думкі».

Чытайце таксама: Цяпер у Аляксандры Герасімені – больш за 100 залатых медалёў!

Алесь Ляўчук, belsat.eu
Фота Мілана Харытонава

Глядзі таксама
Каментары