Тэрарысты збілі пасажырскі самалёт на Данеччыне. 295 ахвяраў, у тым ліку 80 дзяцей


На борце “Боінгу-777” знаходзіліся 280 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажу. Малазійскі пасажырскі лятак (Malaysia Airlines) выляцеў з Нідэрландаў у Малазію. МЗС Украіны паведамляе, што самалёт збілі сепаратысты.

Сепаратысты заяўляюць, што “Боінг знішчыла Украіна на загад куратараў з ЗША у межах правакацыі дзеля таго, каб была падстава для NATO умяшацца ў канфлікт”. Яшчэ нядаўна яны хваліліся тым, што збіваюць украінскія самалёты з дапамогаю захопленых ракетных комплексаў.

Украінскія медыі паведамляюць, што на борце самалёта былі 80 дзяцей, а таксама грамадзяне ЗША.

{movie}Збіты самалёт, аматарскае відэа|right|17491{/movie}

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра перадыслакацыю украінксіх войскаў у зоне АТА. Перагрупіроўка мае на мэце “дзеяць ва ўмовах непасрэднага супрацьдзеяння іншаземных войскаў”. Гэта можа сведчыць пра тое, што Украіна рыхтуецца адбіваць паўнамаштабную атаку з боку Расеі.


Самалёт пралятаў над Данецкай вобласцю і каля 16:20 паводле мясцовага часу з ім знікла сувязь. Лятак упаў непадалёк паселішча Сняжное, у ваколіцах якога ідуць баі.

Паводле карэспандэнта агенства “Reuters”, целы пасажыраў раскіданыя в радыюсе 10-15 кіламетраў. Мсяцовыя ратавальнікі і хуткая дапамога паведамляюць пра тое, што знойдзена прынамсі 100 целаў.

Тэрарысты хваляцца падбітым лятаком

https://fbcdn-sphotos-f-a.akamaihd.net/hphotos-ak-xpa1/v/t1.0-9/10525610_10202323644632020_4220174482234865346_n.jpg?oh=60b01c3e78ba50b1bcf6b23080610c5a&oe=5436A953&__gda__=1413036101_0f5239096d233e15e7a089324d15f192

Тое, што лятак сапраўды збілі, ускосна пацвярджаюць сепаратысты. На акаунце прыхільнікаў баевікоў з’явілася паведамленне пра “пцічкапад”, як акрэслілі гэтае злачынства тэрарысты. Спачатку яны збілі самалёт украінскага войска, а цяпер інфармуюць пра тое, што збілі яшчэ адзін лятак. Пазней гэты запісы выдалілі.

У чэрвені тэрарысты захапілі вайсковую частку зенітна-ракетнага палка, дзе знаходзіліся ракетныя комплексы “Бук”, здольныя збіваць самалёты на вышыні да 18 кіламетраў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары