Дзікія кошты! Абдзірае нас наш прэзідэнт!


Кошты на мяса знізіліся ад 2 да 5 тысячаў рублёў. Паводле прэсавай службы Савету Міністраў у ліпені патаннела свініна, ялавічына і кураціна.

Журналісты «Белсату» апыталі мінакоў, ці заўважылі яны, што кошты змяніліся.

{movie}Апытанка: Дзікія кошты! Абдзірае нас наш прэзідэнт! |right|17490{/movie}

«Я з Марыупалю, сёння першы дзень, і кошты тут нечуваныя. Вельмі дорага!», – зазначае жанчына каля рынку «Камароўка».

«Я не заўважыла. Я сёння мяса не купляла, але набыла сала, па 120 тысячаў за кілаграм, а было па 105», – заўважае яшчэ адна наведніца рынку.

«Гэта ўсё лухта! Абдзірае нас наш прэзідэнт, абдзірае!», – не стрымлівае эмоцыяў яшчэ адна апытаная.

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары