Фантастычныя, крэатыўныя і брыдкія: так замежныя журналісты апісваюць беларускія будынкі


Беларуская Нацыянальная Бібліятэка трапіла ў чарговы рэйтынг, а журналісты «Белсату» ўзгадалі іншыя сумнеўныя поспехі беларускай архітэктуры.

Міжнародны блог urbantimes уключыў Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў спіс 28 самых прыгожых бібліятэк свету. Побач з «Нацыяналкай» апынуліся бібліятэкі Ванкувэра, Ватыкана і Каліфорніі.

2

Цэнтральная публічная бібліятэка, Ванкувэр

Замежныя журналісты не ўпершыню адзначаюць арыгінальнасць нашай бібліятэкі.

Раней амерыканскае выданне «Flaworwire» уключыла бібліятэку ў спіс самых фантастычных архітэктурных прац свету, «The Telegraph» вылучыў яе брыдкасць, а часопіс «Travel+Leisure» – пачварнасць. У той час як журналісты ўкраінскага «Карэспандэнта» некалькі гадоў таму прызналі бібліятэку адным з 10-ці найбольш «крэатыўных» сучасных постсавецкіх будынкаў.

3

Абласны драматычны тэатр у Гародні

«Белсат» узгадаў іншыя выпадкі, калі беларуская архітэктура чапляла вока замежнага журналіста і блогера. Напрыклад, у леташнім спісе самых незвычайных збудаванняў савецкай эпохі сайта adme.ru Беларусь была адзначана двойчы, дзякуючы гарадзенскаму Драмтэатру тэатру і выставачнаму цэнтру БелЭкспа, што ў Менску.

4

Выставачны комплекс «БелЭкспа» у Менску

«Мне, сапраўды, вельмі цікава, чым думалі архітэктары, калі ўзводзілі гэтую школу і як яны ўвогуле аказаліся ў сваёй прафесіі», – вось так французскі блогер адкаментаваў корпус будаўнічага факультэта БНТУ ці «караблік», як яго называюць у народзе.

5

15-ы корпус БНТУ у Менску

Іншы блогер, гэтым разам расяянін Ілля Варламаў звярнуў увагу на новапабудаваныя менскія гатэлі:

«Для Менску зносная архітэктура. На чацвёрачку. Яшчэ тут будуюць вельмі круты будынак гатэля Кемпінскі. Мясцовыя лаяцца, што ён нейкі від перакрывае. Я паглядзеў праект – вельмі крута».

6

Манумент «Мужнасць» мемарыяльнага комплекса «Берасцейская крэпасць-герой». Фота: РИА Новости, Аляксандр Юр’еў

Яшчэ адзін рэйтынг з удзелам беларускіх помнікаў увогуле скончыўся скандалам, калі журналісты CNN апякліся аб мемарыяльны комплекс «Берасцейкая крэпасць-герой». Спачатку яны назвалі манумент «Мужнасць» адным з самых непрыгожых помнікаў свету, але пасля шматлікіх скаргаў выбачыліся і выдалілі матэрыял з сайта.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары