Украінцы знайшлі відэадоказ абстрэлу “Градамі” з тэрыторыі Расеі


У інтэрнэце з’явілася відэа, зробленае мабільным тэлефонам. На ім відно, як страляюць з сістэмы залпавага агню “Град”.
Паводле аўтараў відэазапісу, ён зроблены побач з расейскім горадам Гукава на ўкраінскай мяжы. Кадры запісаныя з розных пунктаў і выкладзеныя ў сеціва 16 ліпеня. Інтэрнаўты знайшлі на мапе месца, адкуль, хутчэй за ўсё, вёўся абстрэл (глядзі гэтую спасылку). Відэа распаўсюдзіла большасць украінскіх медыяў.






Пазней украінскія інтэрнаўты распаўсюдзілі скрыншоты з абмеркавання ў суполцы “Вконтакте” “Подслушано в Гуково”, дзе заклікалі не распаўсюджваць відэа, якое дыскрэдытуе Расею.
Старонка хлопца, які нібыта зняў скандальнае відэа, ужо выдалена з вконтакте, таксама і пост у суполцы “Подслушано в Гуково”.
Нагадаем, раней супрацоўнік расейскага памежнага кантролю замясціў у сваім інстаграме фотаздымкі, на якіх было відаць расейскую вайсковую тэхніку, што спакойна праходзіла праз пункт памежнага пропуску з Украінаю.


АК, belsat.eu
Стужка навінаў