«Жанчын беларускіх трэба любіць. Так, як гэта раблю я»


Новая зорка шансону ўзышла ўчора на музычным небасхіле Беларусі! Георгія Дабро віталі ў пабе “Графіці” з энтузіязмам і непрыхаванаю весялосцю, бо за новымі песнямі, іміджам і псеўданімам хаваецца знаёмы публіцы эксперыментатар Сяргей Пукст.

{movie}У новай зорцы шансону Георгію Дабро гледачы пазналі Сяргея Пукста|right|17472{/movie}

Паводле Дабро, ён вынайшаў пост-шансон і з гэтае нагоды ёсць артыстам з вялікай літары “А”. Спявае артыст пра біялагічную перавагу – маладога мужчыны над старэйшаю жанчынаю.

Гендарную тэму Артыст падымае і ў песнях, і па-за сцэнаю: “На Захадзе, як – ведаеце? Страціў грошы, страціў працу – сышла жонка. Гэта, як правіла, другі пункт. А ў нас жанчыны цярплівыя, цудоўныя беларускія кабеты. Жанчын беларускіх трэба любіць. Так, як гэта раблю я”.

Дабро спявае песні, якія глыбока западаюць у памяць, аднак нельга не заўважыць, колькі іроніі пранізвае ягоныя радкі.

Сам Дабро разважае: “Дружок-карашок, па трыста нальем… Па трыста нальем. Гэта цудоўная, яскравая, абнадзейвальная фраза”.

Да Пукста, а дакладней, да Дабро, апошнюю спробу стварыць беларускі шансон здзейсніў Зміцер Вайцюшкевіч, тэксты для якога напісаў сам Генадзь Бураўкін. Іхны супольны шансон можна паслухаць на альбоме “Варанок”. Што ж да Дабро, то ў ягоным арсенале ўжо ёсць тузін песень, каб запісаць кружэлку.

Іншыя тэмы: Пад Бабруйскам праходзіць керамічны фестываль “Арт-Жыжаль”. Малады гурт “Last Opportunity” даў рэцэпт, як правесці дэбютны канцэрт у клубе. Пасярод парку ў Лондане з’явілася скульптура гіганцкага мёртвага папугая, героя скетчаў “Монці Пайтан”.

Адэля Дубавец, belsat.eu

https://youtu.be/1SV2jWGxcJg

Глядзі таксама
Каментары