Беларускія вайскоўцы згубілі беспілотнік


Самалёт ужо тыдзень шукаюць жаўнеры цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных комплексаў.

Дакладна вядома, што яго не скралі, паведамляе «Тomin.by».

Калі вайскоўцы не знойдуць апарат, будзе распачатая крымінальная справа па факце страты вайсковай маёмасці. Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы Міністэрства абароны ня ведае пра тое, што беспілотнік згублены. Намеснік начальніка ўпраўлення падпалкоўнік Міхаіл Тараканаў распавёў «Радыё Свабода» наступнае: «Інфармацыі пра тое, што знік беспілотнік, у мяне няма. Так, сапраўды, названы вамі цэнтр такімі апаратамі ўкамплектаваны. Наконт іх цаны нічога паведаміць не магу».

Па версіі «Камсамольскай праўды» беспілотнік мог каштаваць ад $ 1 да 4 млн. Эсперты кажуць, што гэта завоблачныя лічбы. Самы дарагі беспілотнік беларускай вытворчасці каштуе $ 250 тыс.

Чытай таксама: Беларускае войска атрымае на ўзбраенне беспілотнікі «Грыф-1»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў