«Ляпис Трубецкой» выступіць на львоўскім фестывалі «Захід-2014»


«Фестываль, які аб’ядноўвае» – з 8 па 10 жніўня, напярэдадні Дня Незалежнасці Украіны, Львоўшчына ў 6 раз будзе гасціць удзельнікаў аднаго з самых маштабных музычна-мастацкіх імпрэзаў «Захід-2014».

У гасцінічным комплексе «Чароўная даліна» каля вёскі Радатычы збяруцца самыя папулярныя рок-гурты Украіны, Беларусі, Малдовы, Аўстрыі і ЗША.

У праграме: Anti-Flag, Sonic Syndicate, «Брати Гадюкіни», «Ляпис Трубецкой», «Тартак», «Скрябін», «Перкалаба», Noize MC, Dakh Daughters, The Вйо, Billy’s Band, Motorama, Qarpa, Tesla Boy, The Retuses, Ektomorf, Atmasfera.

Акрамя музыкі на тэрыторыі фестывалю будуць арганізаваныя выставы рукадзелля, майстар-класы па розных відах рамёстваў, літаратурныя чытанні.

Падрабязнасці на афіцыйнай старонцы

Стужка навінаў