У Маскве развіталіся з Валерыяй Навадворскай


У Маскве развітваліся з Ваелыяй Навадворскай. Вядомая палітычная дзеячка памерла 12 ліпеня ва ўзросце 64 гадоў ад інфекцыйна-таксічнага шоку ў рэанімацыі адной з маскоўскіх бальніц, куды яна была дастаўлена ў цяжкім стане.

З вядомай апазіцыянеркай прыйшлі развітацца тысячы чалавек. Цела Валерыі Навадворскай будзе крэміравана, а прах пахаваны на Данскіх могілках.

Ураджэнка Баранавічаў, выбітная праваабаронца і заснавальніца партыі «Дэмакратычны саюз» была ўвасабленнем свабоды слова і тварам расейскай апазіцыі. Усё сваё жыццё яна змагалася з савецкім рэжымам, а ў постсавецкі перыяд ваявала супраць Крамля, атакуючы Ельцына і Пуціна.

«Ва ўсім вінаватая крывавая гэбня», – гэтая фраза Валерыі Ільінічны стала крылатай, як амаль і кожнае яе слова.

{movie}Валерыя Навадворская адказвае на пытанне, чаму падтрымлівае Зянона Пазняка і беларускіх нацыяналістаў|right|17467{/movie}

{movie}Валерыя Навадворская ў “Гарачым каментары” (22.02.2011)|right|17468{/movie}

{movie}Валерыя Навадворская ў “Гарачым каментары” (05.12.2011)|right|17469{/movie}

Прыводзім некаторыя выказванні харызматычнай дысідэнткі наконт Беларусі і Лукашэнка:

«Беларусь нармальна развівалася пры Шушкевічы, яна спатыкнулася а Лукашэнку. Зноў падвяла левая нага. Думалі просты калгаснік дазволіць сабой кіраваць, і цалкам прыстойныя людзі гэта раілі. Напрыклад, Ганчар. І дзе зараз гэты Ганчар?»

«Лукашэнка – дасведчаны і хітры палітык, падобны да Мусаліні, ён у гэтым сэнсе настаўнік Пуціна. Ён проста выкарыстоўвае і «доіць» Расею, але нікуды далучацца ён, натуральна, не хоча. Я думаю, ён баяўся, як бы Пуцін не ўвёў войскі ў Беларусь. З іншага боку, чаго баяцца? У Беларусі дыктатура, няма правоў і свабодаў – Пуціна гэта цалкам задавальняе».

«Лукашэнка ўжо даўно пастаўлены дыягназ, але, на жаль, у дадзеным выпадку ён мае рацыю, таму што нельга дазваляць тыранам над сабой здзекавацца. Цяпер Лукашэнка адчувае сябе беспакараным. Раней, калі ён чагосьці хацеў ад Еўразвязу, ён так не размаўляў. А цяпер ён нічога не хоча: яго накармілі, яго напаілі, уладу яму працягнулі, што, вядома, будзе вельмі дрэнна для беларускай апазіцыі. Адным словам, усё нанізана на адзін стрыжань – усё нанізана на вежы Крамля. Так, Масква Лукашэнка купіла. Само сабой, не ўдакладніўшы ва ўмовах куплі-продажу, каб ён па-чалавечы звяртаўся з апазіцыяй».

«Беларускай моладзі гэта даўно зразумела: яна вучыцца ў Варшаве, Вільні. Беларусь у гэтым сэнсе больш перспектыўная. Калі знікне гэтая магільная пліта ў выглядзе Расеі, якая ўтрымлівае Лукашэнка, то Беларусь будзе гатова вучыцца ў Еўропы».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў