Трагедыя ў маскоўскім метро: вагоны сышлі з рэек, 21 асоба загінулf, больш як 100 – пацярпелі (абноўлена)


У маскоўскім метрапалітэне з рэек сышлі тры вагоны цягніка. Дзверы ў адным з іх апынуліся заблакаваныя. ИТАР-ТАСС са спасылкай на МНС паведамляе, што прычынай аварыі стала рэзкае тармажэнне, якое адбылося з-за раптоўнага паніжэння напружання.

Загінулі 21 чалавек, больш за 160 паранена, больш за 40 і з іх даставілі ў лякарні гораду ў цяжкім стане. Агулам з месца надзвычайнага здарэння эвакуяваныя каля 200 чалавек. У большасці пацярпелых удары ды парэзы. Эвакуацыя пасажыраў завершаная.

Цягнік цяпер знаходзіцца ў тунэлі. Туды дастаўлена гідраўлічная тэхніка.

Прэзідэнт Нацыянальнага саюза страхоўшчыкаў адказнасці (НССО) Андрэй Юр’еў, заявіў, што пацярпелыя могуць разлічваць на кампенсацыю да 2 млн рублёў.

Замежных грамадзянаў сярод загінуўшых і пацярпелых няма, піша belta.by са спасылкай на Дэпартамент аховы здароўя Масквы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў